Беларуская Служба

ЮНІСЕФ: У сектары Газа каля 17 тысяч дзяцей разлучаны са сваімі сем'ямі

02.02.2024 17:02
Па дадзеных арганізацыі, пераважная большасць дзяцей з сектара Газа маюць патрэбу ў псіхалагічнай падтрымцы.
Сектар Газа PAP/EPA/HAITHAM IMAD

Паводле ацэнак Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ), у сектары Газа каля 17 тысяч непаўналетніх знаходзяцца без суправаджэння або разлучаны са сваімі сем'ямі ў выніку ўзброенага канфлікту з Ізраілем, які працягваецца з кастрычніка 2023 года.

Па дадзеных арганізацыі, пераважная большасць дзяцей з сектара Газа маюць патрэбу ў псіхалагічнай падтрымцы. «У іх узнікае трывога, яны пакутуюць ад страты апетыту. Яны не могуць заснуць, а гукі куль выклікаюць у іх паніку», – прызнаўся кіраўнік рэгіянальнага офіса па камунікацыях ЮНІСЕФ Джонатан Крыкс.

«На наш погляд, яшчэ да вайны да паўмільёна палестынскіх дзяцей патрабавалася псіхіятрычная або псіхалагічная дапамога. У наш час практычна кожны мае патрэбу ў такой дапамозе», – сказаў Крыкс.

40 працэнтаў жыхароў сектара Газа маладзейшыя за 15 гадоў.

Вайна, якая працягваецца ў сектары Газа, пачалася з нападу палестынскіх тэрарыстычных арганізацый на Ізраіль. 7 кастрычніка мінулага года баевікі, у асноўным з ХАМАС, праніклі на мяжу, а затым забілі каля 1200 чалавек і выкралі больш за 240 у сектар Газа. Паводле ацэнак, там дагэтуль утрымліваюцца больш за 130 закладнікаў. Па дадзеных міністэрства аховы здароўя Газы, падкантрольнай ХАМАС, у выніку абстрэлаў і баёў загінуў 27 131 жыхар гэтай тэрыторыі.

ав

Генеральны сакратар ААН просіць працягнуць фінансаванне дапамогі палестынскім бежанцам

28.01.2024 08:50
Паводле Ізраілю, супрацоўнікі агенцтва БАПОР узельнічалі ў нападзе ХАМАС на Ізраіль 7 кастрычніка мінулага года.