Беларуская Служба

Каля берагоў Крыма ўкраінская выведка затапіла вялікі дэсантны карабель расіян

14.02.2024 10:13
Выбухі раніцай 14 лютага чулі ў Ялце, Алупцы і Місхоры.
 .
Затоплены карабель.Фота: OBOZ.UA/Хартыя'97

У Чорным моры ля берагоў часова акупаванага Крыма затануў расійскі дэсантны карабель «Цэзар Кунікаў», заявілі крыніцы ў ГУВ Мінабароны Украіны. Паводле папярэдніх звестак, экіпажу варожага судна выратавацца не ўдалося.

Такімі звесткамі суразмоўца OBOZ.UA у Галоўнай управе выведкі Міністэрства абароны падзяліўся раніцай у сераду, 14 лютага. Удар застаў расійскае судна ў раёне Алупкі. Спачатку карабель нахіліўся на бок, пасля чаго пайшоў на дно.

«Мяркуючы з усяго, ніхто не выратаваўся, бо прабоіна была вялікая і ўсё адбылося вельмі хутка», – заявіла крыніца ва ўкраінскай выведцы.

Выбухі раніцай 14 лютага чулі ў Ялце, Алупцы і Місхоры. У сетцы паведамілі аб нападзе на расійскі вайсковы карабель. Потым над морам убачылі верталёты захопнікаў. На дапамогу «тапельцу» падышло яшчэ адно судна.
Пазней у ГУВ Мінабароны Украіны паведамілі, што з дапамогай дронаў быў падбіты вялікі дэсантны карабель «Цэзар Кунікаў» праекта 775. Ён быў пабудаваны ў 1984 годзе, а праз два гады спушчаны на ваду.

Хартыя'97

нг