ЗША аб'явяць аб новых санкцыях супраць Расіі ў пятніцу, 23 лютага ў сувязі са смерцю апазіцыйнага лідара Расіі Аляксея Навальнага. Аб санкцыях будзе абʼяўлена напярэдадні другой гадавіны пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну, паведаміў дарадца Белага дома па камунікацыях у сферы нацыянальнай бяспекі Джон Кірбі:
-Па ўказанні прэзідэнта Байдэна ў пятніцу на гэтым тыдні мы абʼявім аб увядзенні буйнога пакета санкцый, каб заклікаць Расію да адказу за тое, што здарылася з Навальным.
Якую б гісторыю ні вырашыў расказаць свету расійскі ўрад, відавочна, што адказнасць за смерць Навальнага нясуць прэзідэнт Пуцін і яго ўрад, – сказаў Кірбі, дадаўшы, што паведамлення расійскіх уладаў давяраць нельга.
Паводле яго, санкцыі таксама будуць уведзены ў адказ на ўсе дзеянні Расіі падчас гэтай злоснай і жорсткай вайны, якая працягваецца ўжо два гады.
У сувязі з нядаўняй высновай украінскіх войскаў з Аўдзееўкі Кірбі растлумачыў, што Украіна прыняла «мудрае рашэнне», і зноў заклікаў Кангрэс ухваліць пакет дапамогі Кіеву.
iar/pap/эж