Беларуская Служба

ЗША падрыхтавалі «руйнавальныя» санкцыі супраць Расіі, таксама ў ЕС прынялі новыя абмежаванні

23.02.2024 14:23
Вашынгтон уводзіць санкцыі супраць больш за 500 чалавек і арганізацый, звязаных з расійскай ваеннай прамысловасцю.
 , .
Белы дом, Вашынгтон.Фота: Sabira Dewji/Shutterstock

ЗША ў бліжэйшыя дні ўвядуць «руйнавальны пакет» санкцыяў супраць Расіі, які будзе складацца з «сотні, сотні і сотні» новых абмежаванняў, заявіла намеснік дзяржсакратара па палітычных справах Вікторыя Нуланд.

Паводле яе слоў, новыя санкцыі будуць накіраваны на тое, каб абмежаваць магчымасці Расіі абыходзіць існуючыя забароны, а таксама знізіць ваенныя магчымасці краіны. «Але я чакаю, што з часам мы зможам уводзіць усё новыя і новыя санкцыі», – падкрэсліла Нуланд падчас выступлення ў Цэнтры стратэгічных і міжнародных даследаванняў.

Паводле дадзеных крыніцы Bloomberg у Мінфіне ЗША, Вашынгтон увядзе санкцыі супраць больш за 500 чалавек і арганізацый, звязаных з расійскай ваеннай прамысловасцю. Намеснік кіраўніка ведамства Уолі Адэема ўдакладніў, што абмежаванні таксама закрануць кампаніі ў трэціх краінах, якія «дапамагаюць аблегчыць Расіі доступ да патрэбных ёй тавараў».

Частка абмежаванняў будзе накіравана на тых, каго ЗША лічаць вінаватымі ў смерці палітыка Аляксея Навальнага ў папраўчай калоніі № 3, адзначыла Нуланд. Санкцыі ў дачыненні да Расіі ў сувязі са смерцю Навальнага раней паабяцаў увесці і Еўрасаюз. Вялікабрытанія, у сваю чаргу, ужо аб'явіла аб абмежаваннях супраць кіраўніцтва калоніі.

Таксама Лондан увёў санкцыі да другой гадавіны пачатку вайны ва Украіне. Пад іх трапілі новы гендырэктар АЛРОСА Павел Марынічаў, старшыня савета дырэктараў «Мечэл» Ігар Зюзін, «Арктык СПГ 2» і яе дырэктар Алег Карпушын і іншыя.

У сваю чаргу ЕС зацвердзіў 13-ты пакет санкцый супраць Расіі. Абмежаванні ўведзеныя ў дачыненні 88 кампаній і 106 чалавек. 

IAR/Хартыя'97/нг