За мінулыя суткі расійскія і ўкраінскія войскі сутыкнуліся 84 разы, паведамляе Генштаб Украінскай арміі. Найбольш жорсткія баі ідуць у Данецкай вобласці на ўсходзе Украіны.
У гэтым рэгіёне Расія часцей за ўсё – 39 разоў – атакавала ў раёне горада Мар'інка. Таксама агрэсар штурмаваў украінскія пазіцыі пад Аўдзееўкай, Бахмутам, Ліманам і Запарожжам.
Напярэдадні расійскія войскі абстралялі больш за 120 украінскіх гарадоў. Яны здзейснілі 9 ракетных удараў і 77 налётаў самалётаў, выпусцілі 119 ракет з рэактыўных сістэм залпавага агню. У выніку гэтых нападаў пацярпелі і загінулі мірныя жыхары.
Уначы расійскія акупанты зноў атакавалі Украіну з беспілотнікаў «Шахед». Ваенныя ўсё яшчэ збіраюць інфармацыю аб наступствах гэтай атакі.
Украінскі бок таксама паведамляе, што расіяне ўтрымліваюць ваенную прысутнасць уздоўж мяжы ў Белгарадскай вобласці. Войскі агрэсара будуюць там умацаванні, у тым ліку мінныя палі, вядуць дыверсійную дзейнасць.
Украінцы вядуць контрнаступленне. За мінулыя суткі ўкраінская авіяцыя абстраляла 13 раёнаў канцэнтрацыі расійскіх войскаў. Украінцы знішчылі дзве расійскія ракеты Х-31 і чатыры разведвальныя беспілотнікі, пашкодзілі адну расійскую радыёлакацыйную станцыю.
яс