«Ізраіль, ЗША, Егіпет і Катар дамовіліся аб «папярэдніх рамках» пагаднення аб вызваленні ізраільскіх закладнікаў, якія ўтрымліваюцца ХАМАС», – заявіў дарадца прэзідэнта ЗША па бяспецы Джэйк Саліван.
Гэтыя краіны вядуць перамовы аб пагадненні, паводле якога ў абмен на спыненне агню ў сектары Газа будуць вызваленыя астатнія ізраільскія зняволеныя. Джэйк Саліван адзначыў, што пагадненне яшчэ знаходзіцца ў стадыі перамоваў, і Егіпту і Катару трэба будзе абмеркаваць яго палажэнні з членамі ХАМАС.
Ізраіль атакуе сектар Газа з 7 кастрычніка. Гэта рэакцыя на напад ХАМАС у той дзень на поўдзень Ізраіля, у выніку якога загінулі 1200 чалавек і 253 чалавекі былі ўзятыя ў палон. У выніку помсты Ізраіля больш за 29 000 палестынцаў былі забітыя і больш за 69 000 былі параненыя.
Большасць з іх жанчыны і дзеці.
яс