Генштаб Узброеных сіл Украіны паведамляе, што за мінулыя суткі адбылося 96 прамых баявых сутыкненняў з расійскімі войскамі. Па ўкраінскіх пазіцыях і грамадзянскіх аб'ектах расіяне нанеслі 6 ракетных і 92 авіяўдары. Яны таксама здзейснілі больш за 100 артылерыйскіх абстрэлаў гарадоў у Чарнігаўскай, Сумскай, Харкаўскай, Луганскай, Данецкай, Запарожскай, Днепрапятроўскай, Херсонскай і Мікалаеўскай абласцях.
Вораг атакаваў з выкарыстаннем іранскіх баявых беспілотнікаў «Шахед».
У выніку расійскіх атакаў былі разбураныя жылыя дамы і грамадзянская інфраструктура. Ёсць і параненыя мірныя жыхары.
Вораг працягвае спробы прарваць абарону ўкраінскіх сіл на ўсходзе і поўдні Украіны, у тым ліку, у бок Марʼінкі, дзе ўкраінскія войскі адбілі больш за 30 атакаў. Украінскія войскі таксама ўтрымліваюць абарончыя пазіцыі на поўдні краіны, дзе пад Херсонам расіяне спрабуюць прарваць украінскую абарону і выйсці на заходні бераг Дняпра.
Украінская армія вядзе наступальныя дзеянні, наносячы праціўніку значныя страты. За мінулыя суткі ўкраінская авіяцыя нанесла авіяўдары па 9 групоўках расійскіх войскаў. Украінскія артылерыя і ракетныя войскі пастаянна абстрэльвалі расійскія пазіцыі. За апошнія суткі яны знішчылі дзве групы войскаў і наземную станцыю кіравання баявымі беспілотнікамі.
IAR/аз