Беларуская Служба

За суткі ўкраінцы збілі два расійскія Су-34

27.02.2024 18:03
Гэтыя самалёты, выкарыстоўваюцца для нападаў з выкарыстаннем кіраваных авіябомбаў.
 -34
Расійскі Су-34Autorstwa Oleg Belyakov - http://www.airliners.net/photo/Russia---Air/Sukhoi-Su-34-(Su-32FN)/1971429/L/, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=16177500

Сёння ўкраінцы збілі два расійскія стратэгічныя бамбавікі Су-34. Гэтыя самалёты, выкарыстоўваюцца для нападаў з выкарыстаннем кіраваных авіябомбаў.

Раніцай украінскія сілы паведамілі пра першы расійскі Су-34, збіты на ўсходнім напрамку. Праз некалькі гадзінаў камандуючы ВПС генерал Мікалай Алешчук паведаміў, што сёння вораг страціў яшчэ адзін такі стратэгічны бамбавік.

Гэта 9 расійскі самалёт, збіты ўкраінцамі з 17 лютага. Сярод знішчаных расійскіх машын, акрамя Су-34, таксама былі знішчальнікі Су-35 і самалёт-разведчык А-50 коштам больш за трыста мільёнаў долараў.

У многіх выпадках для ўдараў па расійскіх самалётах украінцы, хутчэй за ўсё, выкарыстоўваюць пускавыя ўстаноўкі Patriot, атрыманыя ад Захаду.

IAR/аз

Расіяне рухаюцца на захад ад Аўдзееўкі

27.02.2024 10:30
За апошні тыдзень расіяне перамясцілі свае пазіцыі на некалькі кіламетраў на захад ад Аўдзееўкі.

Генштаб УСУ: За мінулыя суткі адбылося 96 прамых баявых сутыкненняў з расійскімі войскамі

27.02.2024 11:20
Украінская армія вядзе наступальныя дзеянні, наносячы праціўніку значныя страты, паведамілі ў генштабе.