«Сёння 29 лютага, гэта дата, якая бывае раз на чатыры гады, але гэта звычайны дзень для расіян са стратаю чарговага самалёта. Мінус Су-34 на ўсход! Дзякуй за працу!» – заявіў у чацвер раніцай у Telegram камандуючы ВПС Украіны генерал Мікалай Алешчук.
Але пацверджанняў гэтай інфармацыі ад іншых крыніц пакуль няма.
Гэта ўжо 13 збітых самалётаў за апошні месяц.
У аўторак генерал паведаміў аб двух збітых за суткі на ўсходзе краіны самалётах Су-34. 23 лютага над Азоўскім морам быў збіты другі расійскі самалёт далёкага радыёлакацыйнага выяўлення А-50.
Паводле СМІ, поспехі ўкраінцаў у барацьбе з расійскімі самалётамі звязаныя з выкарыстаннем ракет Patriot і NASAMS і адсутнасцю разведкі А-50.
PAP/вх