На Барысаўскіх могілках у Маскве завяршылася пахаванне Аляксея Навальнага. Магілу акружылі родныя і блізкія. Тысячы людзей стаялі з кветкамі вакол могілак, а тысячы расейцаў прайшліся па прылеглых вуліцах. Падчас шэсця ад царквы да могілак гучалі антываенныя і антыпуцінскія лозунгі.
Амбасадар Польшчы ў Расіі Кшыштаф Краеўскі прыбыў у пятніцу на цырымонію пахавання апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага.
«1 сакавіка. Паніхіда па А. Навальным. Міліцыя не пускае ў храм. Амбасадар К. Краеўскі з калегамі з Новай Зеландыі, Германіі, Вялікабрытаніі, ЗША, Францыі і Аўстраліі. Натоўпы людзей спрабуюць развітацца з лідэрам апазіцыі. R.I.P.« – напісала амбасада Рэспублікі Польшча ў Маскве на партале Х.
Акрамя таго, у пятніцу ў Санкт-Пецярбургу да Салавецкага каменя ўсклалі кветкі консулы Польшчы, Германіі і Нарвегіі. Гэта месца, дзе ўшаноўваюць памяць апазіцыянера Аляксея Навальнага ў дзень яго пахавання.
эж