Беларуская Служба

ЕС пашырыць абмежаванні на імпарт сельскагаспадарчай вытворчасці з Украіны

20.03.2024 08:40
Кампраміс па гэтай справе быў дасягнуты ўдзельнікамі перамоў ад Еўрапарламента, краін-членаў і Еўракамісіі.
 i
Паседжанне Камісiі па сельскай гаспадарцы і развіцці сельскіх раёнаў Еўрапарламента ў БруселіPAP/EPA/OLIVIER MATTHYS

ЕС увядзе большыя абмежаванні на імпарт украінскай сельскагаспадарчай вытворчасці. Такім чынам пагадненне, якое будзе падоўжанае да чэрвеня наступнага года, стане больш карысным для польскіх фермераў. Кампраміс па гэтай справе быў дасягнуты ўдзельнікамі перамоў ад Еўрапарламента, краін-членаў і Еўракамісіі.

Нагадваем, аднавіць перамовы па справе гандлю з Украінай запатрабаваў Еўрапарламент па ініцыятыве польскага еўрадэпутата Анджэя Галіцкага(Andrzej Halicki):

- Згаданая дамова патрабуе зменаў. Паводле мяне, гэта разумеюць таксама нашыя ўкраінскія партнёры. Мы пра гэта размаўляем. Сапраўды, я быў ініцыятарам адкрыцця перамоваў, але канчатковае рашэнне па гэтай справе прымуць урады членскіх краінаў.

У ходзе перамоваў было вырашана пра пашырэнне спісу тавараў, на якія распаўсюджваюцца абмежаванні. Акрамя яек, мяса птушкі і цукру ў яго былі ўнесеныя: авёс, кукуруза, крупы і мёд. Еўракамісія абавязалася прыняць неадкладныя меры ў выпадку рэзкага росту імпарту ўкраінскай пшаніцы. Таксама будзе скарочаны час рэакцыі Еўракамісіі ў выпадку дэстабілізацыі сітуацыі на рынку любой краіны-члена, выкліканай празмерным імпартам з Украіны.

Сёння змены зацвердзяць амбасадары краінаў Еўрасаюза, а потым дэпутаты камісіі па міжнародным гандлі. Увесь Еўрапарламент прагаласуе за змены ў канцы наступнага месяца, падчас апошняй пленарнай сесіі гэтага тэрміну.

Змены ў пагадненне аб бязмытным гандлі з Украінай павінны ўступіць у сілу 6 чэрвеня і дзейнічаць адзін год.

IAR/аз

У бліжэйшую сераду фермеры зноў плануюць пратэставаць па ўсяе Польшчы

19.03.2024 12:01
Пратэстоўцы асцярожна ставяцца да зменаў, якія ў апошнюю пятніцу Еўракамісія аб’яцала ўвесці ў стратэгію «Зялёны парадак».