Беларуская Служба

У Італіі – Дзень памяці ахвяраў мафіі

21.03.2024 18:06
У многіх гарадах Італіі праходзяць шэсці і мітынгі, падчас якіх зачытваюцца імёны ахвяраў нападаў мафіі.
.
.Shutterstock/Oleg Elkov

Гэта частка 29-га Дня памяці і адданасці ахвярам мафіі.

Прэзідэнт Сэрджыа Матарэла (Sergio Mattarella) напісаў у сваім пасланні, што мафіі – гэта цяжар для ўсёй Італіі, і барацьба з імі – абавязак усіх, хто любіць сваю краіну. Дзясяткі тысяч чалавек узялі ўдзел у дэманстрацыі ў Рыме пад лозунгам «Рым, свабодны горад».

Адным з ініцыятараў акцыі з'яўляецца святар Луіджы Чыоці (Luigi Ciotti), які шмат гадоў займаецца барацьбой з мафіяй і дапамагае яе ахвярам.

«Нельга забываць, што мафіі моцныя, мацнейшыя, чым раней. Яны не забіваюць, а займаюцца бізнесам. Гэта міжнародныя арганізацыі. Яны выкарыстоўваюць найноўшыя тэхналогіі», – сказаў ён.

У Неапалі прайшоў мітынг на плошчы з дошкай памяці двух суддзяў, якія ўдзельнічалі ў барацьбе з мафіяй – Джавані Фальконе і Паола Барселіна (Giovanniego Falcone i Paolo Borsellino) – і загінулі ў выніку нападаў мафіі.

IAR/вх