Беларуская Служба

У Парыжы пачалася рэгістрацыя рэзідэнтаў напярэдадні летняй Алімпіяды

11.05.2024 08:34
Парыж пачынае ўводзіць павышаныя меры бяспекі ў звязку з правядзеннем летніх Алімпійскіх гульнях.
Ілюстрацыйны здымакEPA/LUDOVIC MARIN / POOL MAXPPP OUT Dostawca: PAP/EPA.

Урад Францыі пачаў рэгістрацыю жыхароў і працоўных, якія павінны будуць перамяшчацца па цэнтры горада падчас цырымоніі адкрыцця. Да інаўгурацыі Гульняў засталося ўсяго 76 дзён.

Улады Францыі запусцілі анлайн-платформу, дзе можна падаць заяўку на спецыяльны QR-код. Без гэтага немагчыма будзе перасоўвацца па некаторых раёнах Парыжа за тыдзень да Алімпіяды. Мяркуецца, што каля 20 000 чалавек, якія жывуць або працуюць у французскай сталіцы, пададуць заяўкі. Службы маюць менш за тры месяцы, каб праверыць, ці няма сярод іх небяспечных людзей, і выдаць пропускі.

Такім чынам улады Францыі забяспечаць вялікую, прыкладна сямікіламетровую зону вакол Сены, у якую ўвойдуць такія помнікі, як Луўр, сабор Нотр-Дам і Палац Інвалідаў. 26 ліпеня там збяруцца больш за 300 тысяч гледачоў, каб паглядзець цырымонію адкрыцця Алімпійскіх гульняў. Упершыню ў гісторыі яна пройдзе пад адкрытым небам, а не на стадыёне.

Гэтая падзея стане самым вялікім выклікам для французскіх службаў падчас Алімпіяды.

ПР/юл