Беларуская Служба

Літоўцы выбіраюць прэзідэнта

12.05.2024 07:27
У Літве сёння выбіраюць прэзідэнта, выбарчыя ўчасткі адкрыліся а 7-й раніцы.
Перадвыбарчыя дэбаты кандыдатаў на прэзідэнта ў ЛітвеScreenshot z Youtube

Паводле апошніх апытанняў, Гітанас Наўседа мае найбольшыя шанцы на другі тэрмін.

На прэзідэнцкіх выбарах у Літве ўдзельнічаюць восем кандыдатаў. Паводле апошніх апытанняў, за Гітанаса Наўседу маюць намер прагаласаваць больш за 29 працэнтаў выбарцаў. Другое месца займае прэм'ер-міністр Інгрыда Шыманітэ, якая можа разлічваць на чатырнаццаціпрацэнтную падтрымку. Менш за 13 працэнтаў выбарцаў адзначылі, што прагаласуюць за юрыста Ігнаса Вегеле.

Як паведаміла Польскаму радыё журналіст літоўскага грамадскага вяшчальніка LRT Аляксандра Кэтлерыене, сёлетняя выбарчая кампанія была выключна бясколернай. «Агітацыя была шэрай, без фарбаў, пачалася ўсяго за два тыдні да выбараў. Было некалькі тэледэбатаў, і спрэчныя моманты паміж кандыдатамі ў асноўным тычыліся правоў чалавека ў кантэксце Стамбульскай канвенцыі або аднаполых шлюбаў, - растлумачыла Кетлерыен.

Падчас дэбатаў ніхто з кандыдатаў не ўздымаў пытання літоўска-польскіх адносінаў. «Польшчу ўспрымаюць як стратэгічнага партнёра і вельмі важную для нас краіну. Я не чула, каб хтосьці з кандыдатаў казаў інакш», — дадала журналістка.

Калі на прэзідэнцкіх выбарах ні адзін з кандыдатаў не набярэ больш за 50 працэнтаў галасоў пры яўцы больш за 50 працэнтаў, праз два тыдні адбудзецца другі тур.

На гэтым тыдні ў Літве прайшло датэрміновае галасаванне. У ім ўзялі ўдзел больш за сем працэнтаў выбаршчыкаў. Прэзідэнцкія выбары суправаджаюцца рэферэндумам аб прызнанні падвойнага грамадзянства.

ПР/юл