Нэма праспяваў песню «Код», напісаную ў суаўтарстве з польскім кампазітарам Войцехам Костжэвай. Арганізатарам конкурсу ў наступным годзе будзе Швейцарыя, якую прадстаўляў артыст.
Першапачаткова ў фінале павінны былі прыняць удзел 26 краін, але прадстаўнік Галандыі быў дыскваліфікаваны. Конкурс транслявала Польскае тэлебачанне, а за яго ходам можна было сачыць таксама на сайтах Польскага радыё.
Конкурс песні «Еўрабачанне» праводзіцца з 1965 года. Гэта адна з самых папулярных міжнародных праграм у свеце. Польшча ўдзельнічае ў конкурсе з 1994 года.
ПР/юл