Беларуская Служба

Папа Рымскі заклікае да абмену палоннымі паміж Расіяй і Украінай

12.05.2024 15:11
Францішак запэўніў у гатоўнасці Святога Пасаду падтрымліваць усе намаганні ў гэтым кірунку, асабліва ў адносінах да цяжка параненых і хворых.
Ілюстрацыйны здымакEPA/MASSIMO PERCOSSI Dostawca: PAP/EPA.

Папа Рымскі заклікаў да абмену ваеннапалоннымі паміж Расіяй і Украінай. Францішак сустрэўся з вернікамі на паўдзённай малітве да Каралевы Неба на плошчы св. Пётр.

Пантыфік пзачытаў свой зварот пасля малітвы і ўдзялення вернікам апостальскага благаслаўлення: «Калі мы святкуем Унебаўшэсце Уваскрэслага Пана, які вызваляе нас і хоча, каб мы былі свабоднымі, я аднаўляю свой заклік да абмену ўсімі палоннымі паміж Расіяй і Украіна».

Францішак запэўніў у гатоўнасці Святога Пасаду падтрымліваць усе намаганні ў гэтым кірунку, асабліва ў адносінах да цяжка параненых і хворых.

Затым Францішак яшчэ раз папрасіў вернікаў маліцца за мір, асабліва ва Украіне, Палестыне, Ізраілі і М’янме. У сваіх разважаннях перад малітвай Папа сказаў, што Езус паказвае нам шлях любові: даючы жыццё, прыносячы надзею і будучы побач з тымі, хто пакутуе.

ПР/юл