Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб прызначэнні Сяргея Шайгу сакратаром Рады бяспекі РФ. Мікалай Патрушаў, які займаў гэтую пасаду з мая 2008 года, указам прэзідэнта РФ вызвалены ад пасады «ў сувязі з пераходам на іншую працу».
Сяргей Шайгу да пераходу ў Раду бяспекі 12 гадоў узначаліў Мінабароны РФ – з 6 лістапада 2012 года па 12 мая 2024 года.
Новым міністрам абароны Уладзімір Пуцін прапанаваў прызначыць Андрэя Белавусава, які да адстаўкі кабінета міністраў РФ займаў пасаду першага віцэ-прэмʼера. Яго кандыдатуру разгледзіць Савет Федэрацыі 13-14 мая.
Таксама расійскі кіраўнік прапанаваў перапрызначыць Бортнікава дырэктарам ФСБ, Нарышкіна кіраўніком Службы знешняй разведкі, а Золатава на пасаду кіраўніка Нацгвардыі. Сваю пасаду захавае і Сяргей Лаўроў.
64-гадовы Белавусаў апошнія чатыры гады працаваў першым віцэ-прэм’ерам Расіі. Да таго ён сем гадоў быў памочнікам Пуціна па пытаннях эканомікі.
Financal Times піша, што Белаусаў прывядзе эканамічную жорсткасць у расійскія выдаткі на абарону.
«Неабмежаванае прызначэнне Белавусава на пасаду кіраўніка міністэрства абароны паказвае на тое, што Пуцін хоча кардынальна змяніць падыход да двухгадовага ўварвання ва Украіну», — гаворыцца ў матэрыяле.
Адзначаецца, што прызначэнне Белавусава таксама сведчыць аб тым, што Пуцін хоча атрымаць больш жорсткі кантроль над рэкорднымі абароннымі выдаткамі Расіі ў 10,8 млрд рублёў ($118,5 млрд) – і для гэтага яму патрэбны адданы і беспрынцыповы чыноўнік.
«Абсалютна не карумпаваны. І гэта будзе моцна адрознівацца ад таго, што мы маем цяпер у міністэрстве абароны. Шойгу і ўсе, хто яго акружаў, былі вельмі камерцыйнымі хлопцамі», — распавёў выданню чалавек, які ведаў Пуціна і Белавусава на працягу дзесяцігоддзяў.
вх