У Харкаў прыехаў Уладзімір Зяленскі. Прэзідэнт сустрэўся з камандаваннем арміі. Расіяне з мінулага тыдня вядуць наступ у паўночнай, прыгранічнай частцы Харкаўскай вобласці. Часцей нападаюць і на яе ўсходніх межах.
Як гаворыцца ў заяве ўкраінскага прэзідэнта, у Харкаве яму прадставілі даклад галоўнакамандуючы ўкраінскай арміі генерал Аляксандр Сырскі, а таксама камандзіры груповак, якія ваююць у рэгіёне.
Уладзімір Зяленскі заявіў, што цяпер сітуацыя на Харкаўскім участку надзвычай складаная, але ў асноўным кантралюемая. Ён паабяцаў прыслаць узмацненне тым, хто там ваюе.
Між тым, паводле звестак, апублікаваных аналітыкамі, якія назіраюць за фронтам, расіяне за апошні час прасунуліся больш чым на кіламетр да памежнага украінскага горада Ваўчанск. Ім таксама ўдалося прасунуцца ў Луганскай вобласці, дзе яны наступаюць у напрамку ракі Аскол.
ПР/юл