Беларуская Служба

Камандуючы ВПС: Мінулай ноччу мы знішчылі ўсе 37 беспілотнікаў праціўніка

19.05.2024 13:02
Атаку адбівалі зенітна-ракетныя падраздзяленні ВПС і мабільныя стралковыя групы УС Украіны.
ХаркаўPAP/EPA/SERGEY KOZLOV

Супрацьпаветраная абарона збіла ўсе 37 беспілотнікаў Shahed-131/136, з дапамогай якіх расійскія войскі атакавалі Украіну мінулай ноччу, паведаміў у нядзелю раніцай генерал Мікалай Алешчук, камандуючы ВПС Украіны.

«У ноч на 19 траўня 2024 года расійскія акупанты атакавалі Украіну з 37 ударных беспілотнікаў «Шахед-131/136» з Прыморска-Ахтарскай і Курскай абласцей РФ», — гаворыцца ў паведамленні.

Алешчук адзначыў, што атаку адбівалі зенітна-ракетныя падраздзяленні ВПС і мабільныя стралковыя групы УС Украіны, а таксама выкарыстоўваліся сродкі радыёэлектроннай барацьбы.

«У выніку супрацьпаветранага бою ўсе 37 «Шахедаў» былі збітыя ў Кіеўскай, Адэскай, Мікалаеўскай, Сумскай, Вінніцкай, Жытомірскай, Чаркаскай і Херсонскай абласцях», — рэзюмаваў генерал.

ав