Беларуская Служба

Міністр замежных спраў Германіі наведала Кіеў

21.05.2024 15:02
Кіраўнік нямецкай дыпламатыі звярнулася да саюзнікаў з заклікам падтрымаць супрацьпаветраную абарону Украіны.
        .
Міністра замежных спраў Германіі Анналена Бэрбок прыбывае ў Кіеў.Screenshot z Youtube

Свой афіцыйны Візіт у Кіеў міністр замежных спраў Германіі Анналена Бэрбок пачала ўначы.

Міністр замежных спраў Германіі прыехала ва Украіне сёмы раз з пачатку расійскай агрэсіі.

Анналена Бэрбок падкрэсліла, што хоча прадэманстраваць нязменную салідарнасць Германіі з Украінай, асабліва ў такі час, як цяпер, калі расіяне вядуць наступ у Харкаўскай вобласці.

Кіраўнік нямецкай дыпламатыі хацела наведаць гэты мільённы горад, але дадзеную частку візіту прыйшлося адмяніць.

Міністр замежных спраў Германіі звярнулася з заклікам да міжнароднай супольнасці прадставіць Украіне ваенную дапамогу, асабліва для супрацьпаветранай абароны.

«Мы павінны сканцэнтравацца на арганізацыі падтрымкі Ўкраіны, каб пуцінскія войскі не стаялі на нашых межах», — заклікала Анналена Бэрбок у Кіеве.

Нямецкі палітык нагадала, што ў чэрвені ў Берліне пройдзе міжнародная канферэнцыя па аднаўленні Украіны.

ПР/юл