Нарвегія жорстка абмяжоўвае ўезд расійскіх турыстаў з 29 мая, абвясціла ў чацвер Міністэрства юстыцыі ў Осла. Як дадаецца, гэта «рэакцыя на незаконную агрэсіўную вайну Расіі ва Украіне».
«Улады Нарвегіі ўважліва сочаць за мяжой і рухам у Стурскугу і пры неабходнасці адрэагуюць», – падкрэсліваецца ў заяве.
Стурскуг – адзіны нарвежска-расійскі наземны памежны пункт на поўначы краіны. Як адзначае газета «VG», ім цяпер карыстаюцца не так шмат людзей. Нарвегія ў 2022 годзе зробіла больш жорсткім візавы рэжым для расіян.
Пасля ўступлення ў сілу новых правілаў расійскія турысты з дазволамі на ўезд, выдадзенымі як Нарвегіяй, так і іншымі краінамі Шэнгенскай зоны, будуць дэпартаваныя. Людзі, якія наведваюць сваіх бліжэйшых сваякоў (бацькі, муж і жонка, партнёры і дзеці), а таксама тыя, хто мае дазвол на вучобу або працу ў гэтай краіне, захоўваюць права на пражыванне ў Нарвегіі.
ав