Беларуская Служба

Сем чалавек загінулі ў выніку расійскага ракетнага ўдару па ўкраінскім Харкаве

23.05.2024 15:30
Пра гэта паведаміў губернатар Харкаўскай вобласці Алег Сінегубаў.
Знішчэнні ў ХаркавеPAP/Mykola Kalyeniak

Агулам па горадзе расіяне нанеслі 9 ракетных удараў. Адной з цэляў была друкарня, дзе працавала каля 50 чалавек. Сярод загінулых былі яе супрацоўнікі.

Расія сёння пятнаццаць разоў нанесла ўдары па тэрыторыі Харкаўскай вобласці. Разбураны дамы і адзін дзіцячы сад.

Расія ўжо некалькі тыдняў атакуе Харкаў і вядзе наступ у рэгіёне. Гэта для таго, каб стварыць «буферную зону», якая прадухіліць атакі Украіны на расійскую мяжу з Белгарадам.

ав