Беларуская Служба

Агульныя страты Расіі ва Украіне перавысілі паўмільёна чалавек

25.05.2024 08:51
Пра гэта паведамляе Генштаб УСУ. 
       500  .
Страты РФ на вайне ва Украіне перавысілі 500 тыс чалавек.Графіка: Генштаб УСУ

Сілы абароны Украіны за мінулыя суткі знішчылі 1140 расійскіх акупантаў, і агульныя варожыя страты перайшлі адзнаку ў 500 тысяч. Пра гэта паведамляе Генштаб УСУ на сваёй старонцы ў Facebook.

«Агульныя баявыя страты суперніка з 24.02.22 па 25.05.24 склалі каля 500080 чалавек», – гаворыцца ў паведамленні.

Таксама за мінулыя суткі знішчана: 15 танкаў, 11 ББМ, 27 артылерыйскіх сістэм, 2 РСЗА, 1 сродак СПА, 39 адзінак аўтамабільнай тэхнікі і аўтацыстэрнаў, 3 адзінкі спецыяльнай тэхнікі.

Таксама паведамляецца аб знішчэнні 4 БПЛА суперніка. У той жа час у Генштабе паведамілі, што ў сувязі з пастаянным паступленнем удакладненых разведвальных даных, узнікла неабходнасць карэктавання некаторых пазіцый агульных страт праціўніка – БПЛА аператыўна-тактычнага ўзроўню.

«Таму агульная лічба скарэктаваная, а страты за суткі падаюцца ў звычайным рэжыме», – адзначаюць у Генштабе.
Паводле дадзеных на сайце, агульная колькасць знішчаных БПЛА складае 10414, таму, калі параўноўваць з дадзенымі за мінулыя суткі (10401), то колькасць знішчаных БПЛА суперніка складае 13.

нг