Беларуская Служба

Удар па гіпермаркеце ў Харкаве: колькасць ахвяр узрасла больш чым у два разы

26.05.2024 08:36
Учора ўвечары было вядома аб 5 загінулых.
       .
Расіяне ўдарылі авіябомбамі па гіпермаркеце "Эпіцэнтр" у Харкаве.Фота: PAP/Mykola Kalyeniak

У Харкаве па стане на раніцу 26 мая больш чым удвая павялічылася колькасць загінулых з-за ўчарашняга расійскага ўдару па гіпермаркеце «Эпіцэнтр». Аб гэтым паведаміў сёння раніцай начальнік Харкаўскай абласной ваеннай адміністрацыі Алег Сінягубаў. Учора ўвечары было вядома аб 5 загінулых, каля 40 пацярпелых і 17 зніклых без вестак.

«На жаль, колькасць загінулых павялічылася да 11 чалавек», – напісаў чыноўнік на сваім канале ў Telegram.

Харкаўская абласная пракуратура паведаміла, што колькасць ахвяр узрасла ўжо да 12 чалавек. Пры гэтым 10 з іх яшчэ не апазнаныя.

«Траўмы атрымалі 43 чалавекі. Адносна ракетнага ўдару па цэнтры Харкава, колькасць пацярпелых узрасла ўжо да 25 чалавек, сярод іх 14-гадовы хлопец. У цэлым за ўчора ў выніку расійскіх удараў па Харкаву ўжо зафіксавана гібель дванаццаці чалавек і раненне 68 мірных жыхароў», – гаворыцца ў заяве.

У прыватнасці, захопнікі ўдарылі па гіпермаркеце сеткі «Эпіцэнтр» у Харкаве днём 25 траўня авіябомбамі УМПБ Д-30.

Увечары расіяне нанеслі яшчэ адзін удар па Харкаве, ужо чацвёрты за дзень. Мясцовыя ўлады паведамілі, што акупанты абстралялі цэнтральную частку горада. Ужо вядома аб 18 пацярпелых у выніку атакі, сярод іх – 13-гадовы хлопец.

Авіяцыйны эксперт, вядучы навуковы супрацоўнік НАУ Валерый Раманенка заявіў, што расіяне ведалі, куды яны б'юць. Бомба УМПБ Д-30 мае дастатковую дакладнасць.

Крыніца: УНІАН

нг