Беларуская Служба

Уладзімір Зяленскі пра расіян: «Для іх гэта асалода – спаліць. Мы ўсе ведаем, з кім маем справу»

26.05.2024 11:04
«Няма такой нацыі, якая можа спыніць такую вайну сваімі сіламі. Патрэбны ўдзел сусветных лідараў».
        .
Уладзімір Зяленскі звярнуўся да свету са спаленай харкаўскай друкарні.Фота: ТГ-канал Zelenskiy / Official

Украінскі Харкаў, дзе пражываюць пераважна расійскамоўныя жыхары, падвяргаецца жорсткім абстрэлам з боку расіян. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі на фоне спаленай харкаўскай друкарні звярнуўся да сусветных лідараў, гаворачы пра расійскіх захопнікаў ды іх заявы пра гатовасць да перамір'я.

«Для іх гэта асалода – спаліць. Мы ўсе ведаем, з кім маем справу. Расіяй кіруюць людзі, якія хочуць зрабіць нормай спальванне жыццяў, знішчэнне гарадоў і вёсак, раскол нацый і сціранне нацыянальных межаў вайной.

Няма такой нацыі, якая можа спыніць такую вайну сваімі сіламі. Патрэбны ўдзел сусветных лідараў.

Ці хоча Расія дыялогу? Украіна мае самы вялікі ў свеце вопыт падману з боку Расіі ў перамовах. Падман, які, у прыватнасці, быў прыкрыццём Расіі для падрыхтоўкі гэтай вайны. І таму патрэбныя глабальныя намаганні – мірны саміт з удзелам лідараў, якіх не падмане Расія.

Мы разам са Швейцарыяй рыхтуем такі саміт. Ён стартуе 15 чэрвеня. Мы ўжо пацвердзілі ўдзел больш як 80 краін і працягваем працаваць з лідарамі, запрашаючы іх на саміт. Дзякуй усім, хто сапраўды дапамагае міру. Я звяртаюся да сусветных лідараў, якія зараз знаходзяцца ў баку ад глабальных намаганняў па падрыхтоўцы да Саміту міру: прэзідэнта Байдэна, лідара Злучаных Штатаў, і прэзідэнта Сі, лідара Кітая. Мы не хочам, каб Статут ААН згарэў, як і гэтыя кнігі. Спадзяюся, вы таксама не захочаце. Калі ласка, праявіце сваё лідарства ў дасягненні міру – сапраўднага міру, а не паўзаў паміж ударамі.

Намаганні большасці свету – лепшая гарантыя выканання абавязацельстваў. Калі ласка, падтрымайце Саміт міру сваім асабістым кіраўніцтвам і ўдзелам», – адзначыў Уладзімір Зяленскі.

Саміт у Швейцарыі пройдзе 15-16 чэрвеня, а папярэднічаць яму будзе сустрэча лідараў краін G7 у Італіі.

Zelenskiy / Official

нг


Удар па гіпермаркеце ў Харкаве: колькасць ахвяр узрасла больш чым у два разы

26.05.2024 08:36
Учора ўвечары было вядома аб 5 загінулых.