Беларуская Служба

Швецыя перадасць Украіне самалёт дальняга радыёлакацыйнага выяўлення і кіравання

29.05.2024 12:03
Урад Швецыі пагадзіўся цягам трох бліжэйшых гадоў аказаць Украіне ваенную падтрымку ў памеры 7 мільярдаў 100 мільёнаў долараў.
Saab 340 AEWC
Saab 340 AEW&CAutorstwa Gnolam - Praca własna, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=12073110

Швецыя накіруе ва Украіну ваенную дапамогу на 13 мільярдаў 300 мільёнаў крон, то бок на 1 мільярд 300 мільёнаў долараў. Гэта самы буйны шведскі пакет дапамогі ўкраінцам.

Міністр абароны Паал Ёнсан заявіў, што дапамога прызначаная ў тым ліку для ўмацавання супрацьпаветранай абароны Украіны. Яна ўключае, у прыватнасці, Saab 890 - самалёт дальняга радыёлакацыйнага выяўлення і кіравання.

На мінулым тыдні ўрад Швецыі пагадзіўся цягам трох бліжэйшых гадоў аказаць Украіне ваенную падтрымку ў памеры 75 мільярдаў крон, або 7 мільярдаў 100 мільёнаў долараў.

«Мы будзем падтрымліваць Украіну столькі, колькі спатрэбіцца», – запэўніла віцэ-прэмʼер Швецыі Эбба Буш.

IAR/аз

Першы самалёт ранняга папярэджання Saab 340 AEW прыбудзе ў Польшчу цягам месяца

03.02.2024 08:02
Дзякуючы гэтаму Польшча ўвойдзе ў элітарны клуб краін, якія маюць на ўзбраенні самалёты такога тыпу - польскі генерал.