Адпаведную заяву прэзідэнт ЗША Джо Байдэн зрабіў, у пятніцу, 7 чэрвеня на перамовах з украінскім калегам у Парыжы. Лідар ЗША заявіў Уладзіміру Зяленскаму, што прыносіць прабачэнні ўкраінскаму народу за той перыяд, калі ваенная дапамога не паступала.
Амерыканскі прэзідэнт нагадаў, што Кангрэсу спатрэбілася паўгода, каб прыняць рашэнне аб прадстаўленні Украіне пакета дапамогі на суму 61 млрд долараў, удакладніўшы, што гэта адбылося з-за стаўлення некаторых кангрэсмэнаў-кансерватараў:
-Я прашу прабачэння за гэтыя тыдні нявызначанасці і заклапочанасці адносна фінансавання. Але мы гэтага дамагліся. Трымаючы абарону пад Харкавам, вы яшчэ раз даказалі, што ўкраінцаў немагчыма перамагчы. Я хачу вас запэўніць, што ЗША вас падтрымаюць.
У сваю чаргу, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падзякаваў амерыканскаму лідару і амерыканцам за падтрымку і выказаў надзею на працяг дапамогі:
- Вельмі важна, каб усе амерыканцы заставаліся адзінымі з Украінай, як гэта было падчас Другой сусветнай вайны, калі Злучаныя Штаты дапамагалі ратаваць жыцці, ратаваць Еўропу. Цяпер мы разлічваем на вашу нязменную падтрымку і тое, што вы будзеце стаяць з намі плячом да пляча.
Адміністрацыя ЗША анансавала чарговы пакет ваеннай дапамогі на суму 225 млн долараў. У яго ўвойдуць ракеты для РЗСА HIMARS, а таксама мінамёты і артылерыйскія боепрыпасы.
iar/эж