Беларуская Служба

ААН унесла армію Ізраіля ў чорны спіс

08.06.2024 15:00
Абураны згаданым фактам амбасадар Ізраіля пераконвае, што ізраільская армія – самая маральная ў свеце.
ААН унесла армію Ізраіля ў чорны спісPAP/EPA/SARAH YENESEL

Амбасадар Ізраіля пры ААН абураны тым, што армія яго краіны была ўнесена ў чорны спіс ААН. Ізраільскаму дыпламату паведамілі, што ў яшчэ неапублікаваным дакладзе Генсакратара ААН, Ізраіль згадваецца ў ліку краін, якія недастаткова абараняюць дзяцей падчас вайны.

Амбасадар Гілад Эрдан сцвярджае, што ізраільская армія самая маральная ў свеце. «Гэта амаральнае рашэнне, якое падтрымлівае тэрарызм і ўзнагароджвае ХАМАС», – сказаў дыпламат.

На яго думку, наступствам унясення Ізраіля ў чорны спіс ААН будзе тое, што ХАМАС працягне выкарыстоўваць школы і бальніцы ў якасці месцаў прытулку для тэрарыстаў.

Поўны тэкст справаздачы будзе апублікаваць у канцы бягучага месяца. Яна ўключае ў сябе 20 рэгіёнаў узброеных канфліктаў у свеце.

У 2022 годзе ААН папярэдзіла Ізраіль змяніць сваю палітыку, калі ён не хоча трапіць у згаданы спіс.

IAR/аз