Беларуская Служба

Amnesty International дапамагае супрацьстаяць кібератакам

08.06.2024 17:03
Паводле арганізацыі, праваабаронцы ва ўсім свеце знаходзяцца пад пагрозай кібератак.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:pixelcreatures/pixabay.com/CC0 Public Domain

Amnesty International дапамагае праваабаронцам супрацьстаяць кібератакам. Міжнародная арганізацыя падрыхтавала анлайн-інструменты, у тым ліку інструкцыі і аналізы, якія дазваляюць выяўляць расійскую дэзынфармацыю і спробы хакераў узламаць кампʼютарныя сістэмы.

Amnesty International у сваёй заяве падкрэслівае, што праваабаронцы ва ўсім свеце знаходзяцца пад пагрозай кібератак.

Паводле экспертаў, Расія апошнім часам актывізавала гэты від злачыннай дзейнасці. На іх думку, гэта звязана з выбарамі ў Еўрапарламент, мірным самітам у Швейцарыі і выбарчай кампаніяй у ЗША.

«Лічбавае сачэнне і іншыя небяспечныя дзеянні выкарыстоўваюцца для пераследу, запалохвання і дэзынфармавання грамадзянскай супольнасці», – тлумачаць прадстаўнікі Amnesty International.

Арганізацыя запусціла цэнтр лічбавай бяспекі і гарачую лінію. Спецыялісты, якія там працуюць, павінны дапамагаць праваабаронцам і грамадскім актывістам абараняцца ад кібератак.

IAR/аз

Польшча робіць стаўку на кібербяспеку

05.06.2024 16:02
На стварэнне кібершчыта польскі ўрад плануе выдзеліць больш за тры мільярды злотых (698 мільёнаў еўра).