Два супрацоўнікі ізраільскай разведкі заявілі, што амерыканскія спецыялісты па выратаванні закладнікаў, размешчаныя ў Ізраілі, перадалі Тэль-Авіву некаторыя дадзеныя аб ізраільскіх вязнях ХАМАС. У выніку суботняй акцыі былі вызваленыя чацвёра вязняў – жанчына і трое мужчын, – якіх тэрарысты выкралі з канцэрту, які праходзіў каля сэктару Газа падчас нападу на Ізраіль.
Пентагон і ЦРУ перадаюць Ізраілю інфармацыю, сабраную ў выніку палётаў беспілотнікаў над Газай, перахопленых паведамленняў і іншых крыніц аб магчымым месцазнаходжанні закладнікаў. Нягледзячы на тое, што ў Ізраіля ёсць свая разведка, Злучаныя Штаты і Вялікабрытанія змаглі забяспечыць паветраную і кібервыведку, якую Ізраіль не можа сабраць самастойна, заявіў ізраільскі чыноўнік NYT.
Суразмоўца «NYT» прызнаў, што ні амерыканская, ні брытанская каманды не ўдзельнічалі ў планаванні або ажыццяўленні ваенных аперацый па выратаванні закладнікаў. «Аднак амерыканскія і ізраільскія афіцыйныя асобы заявілі, што знешняя разведка сапраўды прынесла дабаўленую вартасць», – адзначае амерыканскі штодзённік.
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн, каментуючы суботнюю акцыю, падкрэсліў, што «не спыніць працу, пакуль усе закладнікі не вернуцца дадому і не будзе дасягнуты рэжым спынення агню, што вельмі важна».
«Злучаныя Штаты падтрымліваюць усе намаганні па вызваленні закладнікаў, якія ўсё яшчэ ўтрымліваюцца ХАМАС, у тым ліку амерыканскіх грамадзян», – заявіў у суботу дарадца ЗША па нацыянальнай бяспецы Джэйк Саліван. «Гэта ўключае ў сябе бягучыя перамовы і іншыя меры», – дадаў ён.
Саліван сказаў, што прапанова аб спыненні агню, якая зараз абмяркоўваецца ўдзельнікамі перамоваў з ХАМАС, Ізраілю, Егіпта, Катара і ЗША, стане спосабам вярнуць дадому астатніх закладнікаў.
«Вызваленне палонных і пагадненне аб спыненні агню, якое цяпер абмяркоўваецца, забяспечаць вызваленне ўсіх астатніх людзей», – запэўніў ён.
ав