Беларуская Служба

«NYT»: у выпадку спробы выратавання ХАМАС загадаў забіць закладнікаў

10.06.2024 16:01
Члены ХАМАС, якія ахоўваюць выкрадзеных ізраільцян, атрымалі загад страляць у іх, калі яны лічаць, што знаходзяцца ў небяспецы.
          --  -, , 8  2024 .               .
Жанчына махае ізраільскім сцягам у бок ізраільскага спецназа каля бальніцы Тэль-ха-Шомер у Тэль-Авіве, Ізраіль, 8 чэрвеня 2024 г. Ізраільскі спецназ паспяхова выратаваў чатыры чалавекі з палону ХАМАС падчас выратавальнай аперацыі ў Сектары Газа.PAP/EPA

The New York Times са спасылкай на крыніцы ў ізраільскіх уладах сцвярджае, што пры пошуку закладнікаў выкарыстоўваюцца дадзеныя брытанскіх і амерыканскіх беспілотнікаў.

Дроны, абсталяваныя інфрачырвоным радарам, здольныя «выяўляць цеплавыя сігналы людзей, якія ўваходзяць або выходзяць з тунэляў».

Пасля кастрычніцкай атакі на ізраільскую тэрыторыю ХАМАС вывез у Сектар Газа больш за 240 закладнікаў. У пачатку вайны, выкліканай нападам, лічылася, што выкрадзеных утрымлівалі ў сетцы падземных тунэляў, пабудаваных Хамасам. Аднак з часам выявілася, што ўтрымліваць закладнікаў у кватэрах прыхільнікаў палестынскіх груповак лягчэй. Як сцвярджае NYT, пасля суботняй выратавальнай аперацыі ХАМАС перавядзе вялікую групу закладнікаў у тунэлі, каб яны былі па-за дасяжнасцю ізраільскіх сілаў.

З лістапада мінулага года ўлады афіцыйна заявілі, што 43 чалавекі з выкладзеных  закладнікаў забітыя. Ізраільскія афіцыйныя асобы лічаць, што ў жывых засталося менш за 60 чалавек, але выказваюць гэта меркаванне толькі неафіцыйна, паведамляе NYT.

«Неабходна памятаць, што вызваленне чатырох чалавек — гэта тактычнае дасягненне, але яно не мяняе стратэгічнага аспекту», — заявіў NYT ізраільскі падпалкоўнік Аві Кала (Awi Kalo), раней ён  узначальваў дэпартамент ваеннай разведкі, які займаўся палоннымі і выкрадзенымі людзьмі. «Хамас па-ранейшаму мае дзясяткі закладнікаў, пераважная большасць з якіх, калі не ўсе, не будуць выратаваны падчас ваеннай аперацыі, але вызвалены ў рамках пагаднення аб спыненні агню», - дадаў Кала.

PAP/вх