Беларуская Служба

Польшча і ЗША ініцыявалі стварэнне групы па барацьбе з расійскай дэзінфармацыяй пра Украіну

11.06.2024 08:11
Дзейнасць групы накіравана ў асноўным на краіны так званага Глабальнага Поўдня, каб даць ім праўдзівую інфармацыю аб расійскай агрэсіі.
Dezinformacja nową bronią
Dezinformacja nową broniąCasimiro PT/Shutterstock

Польшча і ЗША пастанавілі больш эфектыўна змагацца з расійскай дэзінфармацыяй адносна вайны ва Украіне. З ініцыятывы Варшавы і Вашынгтона была створана «Ukraine Communications Group».

Дзейнасць групы накіравана ў асноўным на краіны так званага Глабальнага Поўдня, каб даць ім праўдзівую інфармацыю аб расійскай агрэсіі. Як паведаміў упаўнаважаны кіраўніка МЗС па супрацьдзеянні міжнароднай дэзінфармацыі Томаш Хлонь, каманда будзе складацца з паўтара дзясятка спецыялістаў.

«Цэнтр будзе каардынаваць інфармацыйную дзейнасць асацыяваных краін адносна расійскага ўварвання ва Украіну. І гэтая дзейнасць будзе накіравана, у прыватнасці, на Афрыку, Лацінскую Амерыку, Паўднёва-Усходнюю Азію і Заходнія Балканы, дзе інфармацыйная прастора напоўнена расійскай дэзінфармацыяй», – заявіў прадстаўнік міністра замежных спраў.

Ад імя Дзярждэпартамента ЗША ў цырымоніі адкрыцця групы сувязі ўдзельнічаў Джэймс Рубін. Як ён падкрэсліў, барацьба з расійскай дэзінфармацыяй азначае таксама барацьбу з ілжывымі паведамленнямі з Кітая.

«Кітай паўтарае ўсе аргументы расійскай дыпламатыі аб гэтай вайне», – адзначыў Джэймс Рубін.

 «Ukraine Communications Group» аб'ядноўвае краіны-партнёры і міжнародныя арганізацыі. Акрамя Польшчы і ЗША, гэта Фінляндыя, Францыя, Канада, Германія, Швецыя, Украіна, НАТА і Еўрапейская служба знешніх дзеянняў.

яс/IAR

Экспертнае меркаванне: У Польшчы доўгі час ігнараваліся расійскія ўплывы

16.05.2024 17:15
У Польшчы гучна абмяркоўваецца тэма расійскіх і беларускіх уплываў у грамадска-палітычным жыцці краіны.