Беларуская Служба

Скандал: На Берлінскую канферэнцыю па адбудове Украіны не адпусцілі найважнейшага ўкраінскага чыноўніка

11.06.2024 14:06
Прэм'ер-міністр Дзяніс Шмыгаль не дазволіў кіраўніку дзяржагенцтва па рэканструкцыі і развіцці інфраструктуры Украіны ехаць у Берлін.
      .
У Берліне праходзіць канферэнцыя па адбудове Украіны. EPA/CLEMENS BILAN Dostawca: PAP/EPA.

У Кіеве палітычны скандал вакол Берлінскай канферэнцыі па адбудове Украіны.

Кіраўнік дзяржагенцтва па рэканструкцыі і развіцці інфраструктуры Украіны Мустафа Наем, не быў уключаны ў склад дзяржаўнай дэлегацыі. Гэта выклікала хвалю крытычных каментароў.

Мустафа Наем у адпаведнасці з працэдурамі, якія дзейнічаюць у Кіеве, павінен быў спытаць сваё начальства пра дазвол на выезд у Берлін. Прэм'ер-міністр Дзяніс Шмыгаль адмовіў гэта зрабіць. У адказ Наем падаў у адстаўку.

Украінскія медыя паведамляюць пра нарастаючыя канфлікты ўнутры ўкраінскай улады. Брытанская штодзёнка Financial Times каментуе, што сыход Мустафы Наема будзе яшчэ адным ударам па прэзідэнту Зяленскім. Мяркуецца таксама, што гэта выкліча падзенне даверу заходніх партнёраў да ўладаў у Кіеве.

Больш за дзве тысячы ўдзельнікаў з 60 краінаў прыбылі ў Берлін на канферэнцыю па адбудове Украіны. У мерапрыемстве прымае ўдзел у тым ліку кіраўнік МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі, канцлер Германіі Олаф Шольц, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен.

яс/IAR

Маштабная адбудова Украіны яшчэ не пачалася, а польскія кампаніі ўжо зарабляюць

13.11.2023 16:03
Польскія кампаніі цяпер найбольш зацікаўленыя ў будаўнічай сферы.