Беларуская Служба

Расійскія страты ў жывой сіле з пачатку вайны перавысілі 522 тыс. чалавек забітымі

13.06.2024 09:32
Украінскі Генштаб агучыў зводку аб стратах праціўніка ў вайне.
Украінскія артылерысты на баявой пазіцыі фота: Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны

Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны абнавіў дадзеныя аб стратах Расіі ў вайне. За мінулыя суткі знішчана больш за 980 чалавек асабовага складу. 

Страты Расіі ў жывой сіле з пачатку ўварвання ва Украіну склалі больш за 522 тыс. чалавек забітымі. 

Украінцы таксама абнавілі страты расіян у тэхніцы і ўзбраенні. Так, з пачатку вайны знішчана, у прыватнасці, 7 тыс. 928 танкаў, больш за 15 тыс. 200 бронемашын, больш за 13 тыс. 770 артылерыйскіх сістэм, 1 тыс. 99 РСЗА, 2 тыс. 285 крылатых ракет, 28 караблёў і катараў, адна падводная лодка, 359 самалётаў і 326 верталётаў. 

вс