Беларуская Служба

Украінскі энергапастаўшчык: зімою электрычнасць будзе некалькі гадзін у суткі

14.06.2024 17:17
Зімою электрычнасць ва ўкраінскіх дамах можа быць даступная толькі некалькі гадзін у суткі, заяўляе ўкраінскі пастаўшчык электраэнергіі.
    .
Наступствы расійскага абстрэлу на Палтаўшчыне.ДСНС України

Украінская сістэма вытворчасці і перадачы электраэнергіі сутыкаецца з глыбокім крызісам, выкліканым расійскімі атакамі.

Кіраўнік кампаніі «Ясно», якая ўваходзіць у ўкраінскі холдынг ДТЭК — найбуйнейшай украінскай энергетычнай кампаніі, Сяргей Каваленка паведаміў Forbes Украіна аб верагодных працяглых адключэннях электраэнергіі зімой.

Як адзначыў ён, 5-6 гадзін электрычнасці ў суткі — гэта рэальны прагноз. Ён дадаў, што сітуацыя можа быць і лепшай, але гэта залежыць ад таго, наколькі ўдасца абнавіць энергетычную інфраструктуру.

Неаднаразовыя расійскія атакі з выкарыстаннем ракет і беспілотнікаў разбурылі або сур'ёзна пашкодзілі да 80 працэнтаў украінскіх цеплаэлектрастанцый, а таксама буйных гідраэлектрастанцый.

Штодзённыя адключэнні электраэнергіі ўжо адбываюцца, але яны могуць узмацніцца зімой пасля паніжэння тэмпературы.

Украінская энергетычная кампанія «Укрэнерга» паведаміла, што з-за праблем у сістэме будзе імпартавацца выключна вялікая колькасць энергіі з-за мяжы.

IAR/вх