Амбасадары краін-членаў ЕС папярэдне згадзіліся на распачацце перамоваў аб сяброўстве Украіны ў Еўрасаюзе 25 чэрвеня, паведаміла Бельгія, якая адказвае за працу ЕС у гэтым паўгоддзі. Верагодна, Венгрыя адмовілася ад права вета па гэтай справе.
На наступным тыдні дамоўленасці павінны зацвердзіць міністры 27 краін ЕС. Працэдуры ў Нідэрландах патрабуюць згоды парламента, што таксама павінна адбыцца на наступным тыдні.
Нагадваем, на працягу некалькіх апошніх месяцаў ЕС вёў гонку з часам, каб пачаць перамовы з Украінай яшчэ ў гэтым месяцы, то бок да заканчэння старшынства Бельгіі.
З 1 ліпеня кіраваць працай ЕС пачне Венгрыя, якая доўгі час блакавала пачатак перамоваў і вядомая сваім прарасійскім стаўленнем. Па гэтай прычыне паміж Бруселем і Будапештам ішлі інтэнсіўныя кансультацыі.
IAR/аз