Беларуская Служба

На саміце ў Швейцарыі прэзідэнт Анджэй Дуда нагадае пра непарушнасць дзяржаўных межаў Украіны

15.06.2024 16:02
На заканчэнне саміту будзе прынятая сумесная дэкларацыя, за што хадайнічаў сам прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
Прэзідэнт Анджэй Дуда перад вылетам на саміт у ШвейцарыюPAP/Albert Zawada

Ядзерная бяспека, харчовая бяспека і гуманітарныя пытанні. Гэта найважнейшыя пытанні мірнага саміту па справе Украіны, які ў другой палове дня пачынаецца ў Бюргенштоку ў Швейцарыі. Польшчу на саміце будзе прадстаўляць прэзідэнт Анджэй Дуда.

Кіраўнік польскай дзяржавы плануе зрабіць націск на пытанне пашаны міжнароднага права і непарушнасці дзяржаўных межаў Украіны, кажа кіраўнік прэзідэнцкага Бюро па міжнароднай палітыцы міністр Мешка Паўляк(Mieszko Pawlak):

- Беручы пад увагу групу, у склад якой уваходзяць таксама прадстаўнікі краінаў глабальнага Поўдня, то гэта добрая нагода чарговы раз нагадаць пра імперскі і неакаланіяльны характар вайны Пуціна.

На заканчэнне саміту павінна быць прынятая сумесная дэкларацыя, за што хадайнічаў сам прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Аднак, паводле неафіцыйных паведамленняў, лідар Украіны быў прымушаны адмовіцца ад фрагментаў, датычных вываду расійскіх войскаў з акупаваных тэрыторыяў. Верагодна, на гэта не згадзіліся краіны з Азіі і Блізкага Усходу, якія застаюцца ў сяброўскіх адносінах з Расіяй.

IAR/аз