Беларуская Служба

Расія атакуе беспілотнікамі. Удары нанесеныя недалёка ад польскай мяжы

19.06.2024 10:13
Мясцовыя ўлады паведамляюць пра шкоды, нанесеныя беспілотнікамі ў ваколіцах Львова.
 19.06.2024
Львоў 19.06.2024https://t.me/lvivych_news/38500

Уначы Расія атакавала захад Украіны з беспілотнікаў «Шахед». Большасць з іх былі збітыя. Аднак мясцовыя ўлады паведамляюць пра шкоды, нанесеныя беспілотнікамі блізка Львова.

Расіяне выпусцілі свае дальнабойныя беспілотнікі з акупаваных раёнаў Запарожскай вобласці. Ваенна-паветраныя сілы Украіны паведамляюць аб збіцці 19 з 21 расійскіх беспілотнікаў «Шахед». Аднак выбухі прагучалі, між іншым, у Малехаве пад Львовам, за некалькі дзясяткаў кілометраў ад мяжы з Польшчай. Пашкоджаныя жылыя і адміністрацыйныя будынкі. Адзін чалавек паранены.

Расіяне амаль штодня атакуюць тэрыторыі ў глыбіні Украіны з дапамогай беспілотнікаў «Шахед». Толькі сёлета яны задзейнічалі больш за 2 тысячы такіх апаратаў.

Таксама апошнім часам украінцы ўсё часцей выкарыстоўваюць свае беспілотнікі для нападу на тэрыторыю РФ. Іх мэты – ваенныя аб'екты і паліўная інфраструктура.

яс/Папел Бушко