Румынія перадасць Украіне сістэму супрацьпаветранай абароны Patriot, паведаміла прэс-служба адміністрацыі прэзідэнта краіны.
Адпаведнае рашэнне 20 чэрвеня прыняў Вышэйшы савет абароны Румыніі, які ўзначальвае прэзідэнт краіны Клаўс Ёханіс.
«Румынія падтрымлівае Украіну з пачатку канфлікту, разумеючы драматычнасць сітуацыі, асабліва з пункту гледжання забеспячэння асноўных абаронных сістэм у супрацьдзеянні агрэсіі, развязанай Расіяй, якая знішчае гарадскія раёны і крытычную інфраструктуру Украіны», – гаворыцца ў паведамленні.
У той жа час адзначаецца, што ахвяраванне будзе зробленае пры ўмове, што Румынія працягне перамовы з саюзнікамі, асабліва з ЗША, з мэтай атрымання аналагічнай ці эквівалентнай сістэмы СПА.
вс