Беларуская Служба

Украіна вярнула з расійскага палону 90 чалавек

26.06.2024 10:22
Дом - гэта не проста словы. Дом - Украіна. Сёння з расійскай няволі дадому вярнуліся яшчэ каля 90 нашых людзей, напісаў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
Ілюстрацыйны здымакОфіційний канал Президента України - Володимира Зеленського / The official channel of the President of Ukraine Volodymyr Zelenskyy

У Каардынацыйным штабе пацвердзілі магчымасць вяртання ва Украіну 32 нацгвардзейцаў, 18 памежнікаў, 17 прадстаўнікоў ВМС Сіл, 15 салдат ВС і 8 тэраабаронаўцаў.

У прыватнасці, удалося вярнуць 59 абаронцаў Марыупалю, у тым ліку 52 байцы, якія пакінулі «Азоўсталь». З палону вызваленыя 5 нацгвардзейцаў, якія ахоўвалі Чарнобыльскую АЭС.

У цэлым на Радзіму вяртаюцца ўкраінцы, захопленыя на Херсонскім, Данецкім, Харкаўскім, Запарожскім і Луганскім напрамках.

юл