Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Украінскі прэзідэнт наведаў першую лінію фронту

26.06.2024 12:02
Зяленскі прадставіў жаўнерам новага камандуючага Аб'яднанымі сіламі.
Ілюстрацыйны здымакОфіційний канал Президента України - Володимира Зеленського / The official channel of the President of Ukraine Volodymyr Zelenskyy

Уладзімір Зяленскі разам з галоўным камісарам Сырскім і новым камандуючым Аб'яднанымі сіламі генералам Гнатавым накіраваліся ў Данецкую вобласць.

Прэзідэнт Украіны афіцыйна прадставіў Андрэя Гнатава «ўсім адказным за абарону Данецкай вобласці», а таксама выслухаў даклады непасрэдна з пазіцый.

Я быў рады асабіста пабачыць і падзякаваць нашай 110-й брыгадзе і 47-й брыгадзе — абсалютна гераічныя, выніковыя хлопцы, заявіў Зяленскі. Прэзідэнт таксама падзякаваў украінскім баявым медыкам.

Таксама Зяленскі правёў нараду па пытаннях бяспекі і падтрымкі насельніцтва Данецкай вобласці.

ПР/юл