Паводле дадзеных украінскага генштабу, са 123 учорашніх баявых сутыкненняў з акупантамі больш за 40 адбыліся на гэтым участку.
Пакроўск - стратэгічнае месца. Агрэсар выкарыстоўвае там пяхоту і артылерыю, заявіў у эфіры тэлеканала ICTV прэс-афіцэр 59-й асобнай а брыгады, якая ваюе на Пакроўскім напрамку, Сяргей Ціхоцкі.
Вайсковец падкрэсліў, што расійская артылерыя працуе практычна кругласутачна. Праціўнік атакуе невялікімі групамі пяхоты з пяці-шасці вайскоўцаў, у тым ліку аснашчаных сродкамі радыёэлектроннай барацьбы, што ўскладняе працу ўкраінскіх беспілотнікаў. Таксама расіяне выкарыстоўваюць кіраваныя авіябомбы.
Акупанты таксама атакуюць украінскія пазіцыі на іншых участках фронту ў Данбасе, спрабуючы захапіць Тарэцк і Часаў Яр. Праціўнік страчвае бранетэхніку, але працягвае штурмы сіламі пяхоты.
Украінцы таксама абараняюцца на поўначы Харкаўскай вобласці, хоць інтэнсіўнасць расійскага наступу там апошнім часам знізілася.
ПР/юл