Шматгадовы галандскі прэм'ер-міністр Нідэрландаў зменіць на гэтай пасадзе нарвежца Енса Столтэнберга і прыступіць да працы ў кастрычніку. Гэтае рашэнне было чаканым, калі Вугоршчына — самы люты праціўнік Рутэ — нарэшце заявіла, што падтрымае яго. Умовай было выкананне абяцання аб выключэнні Будапешта з дзейнасці НАТА па ўзбраенні Украіны і падрыхтоўцы ўкраінскіх вайскоўцаў. Пасля зялёнага святла Венгрыі галандца падтрымала і Славакія. Апошняй на мінулым тыдні гэта зрабіла Румынія.
Ацэнка Енса Столтэнберга пазітыўная. Нарвежац узначальваў Паўночнаатлантычны альянс дзесяць гадоў, і яго паўнамоцтвы падаўжаліся чатыры разы. «Гэта доказ таго, наколькі вялікім даверам карыстаецца Столтэнберг. Ён зарэкамендаваў сябе ў крызісных сітуацыях. Калі б гэтая ацэнка была вельмі крытычнай або не такой пазітыўнай, безумоўна, пасада змянілася б значна раней», — пракаментаваў ён у нядаўнім інтэрв'ю Польскаму радыё Робэрт Пшэль з Цэнтру ўсходніх даследаванняў, які шмат гадоў працаваў у штаб-кватэры НАТО. Адмысловец падкрэсліў, што нарвежац таксама вельмі вопытны дыпламат. «І гэта надзвычай важна. Генеральны сакратар павінен весці перамовы і кансультацыі такім чынам, каб НАТО, якое дзейнічае на аснове кансэнсусу, магло прымаць рашэнні», — дадаў эксперт OSW.
Тэрмін паўнамоцтваў Енса Столтэнберга прыпаў на адзін з самых цяжкіх перыядаў у гісторыі НАТА з-за вайны з Расіяй ва Украіне і сур'ёзнай пагрозы еўраатлантычнай бяспецы.
ПР/юл