Беларуская Служба

ЕС і Украіна падпісалі пагадненне аб гарантыях бяспекі

27.06.2024 15:30
Дакумент падпісалі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі, старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен і старшыня Еўрапейскага савета Шарль Мішэль.
    ,          .
Старшыня Еўрапейскага савета Шарль Мішэль, прэзідэнт Уладзімір Зяленскі і старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен. PAP/EPA/OLIVIER HOSLET / POOL

Еўрасаюз і Украіна падпісалі ў Бруселі пагадненне аб гарантыях бяспекі. Подпісы пад дакументам паставілі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі, старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен і старшыня Еўрапейскага савета Шарль Мішэль.

Пагадненне з ЕС дапаўняе двухбаковыя дамовы, якія раней Украіна заключыла з паасобнымі краінамі Захаду, але ў адрозненне ад іх, не закранае дэталяў, датычных вайсковай падтрымкі.

ЕС запэўнівае, што пастаўкі сучаснага абсталявання ва Украіну будуць працягвацца зараз і ў будучыні ў выпадку чарговага нападу. Таксама Брусель аб’яцаў разгарнуць вучэбную місію, якая базуецца ў Польшчы, і да канца лета, павінна падрыхтаваць каля 60 тысяч жаўнераў, то бок у 4 разы больш, чым першапачаткова планавалася.

ЕС гатовы дапамагаць у развіцці абароннай прамысловасці Украіны і аб’яцае ёй фінансавую падтрымку. Пакуль гаворка ідзе пра 50 мільярдаў еўра да 2027 года.

Акрамя таго, у рамках створанага ў сакавіку Фонду дапамогі Украіне, сёлета ЕС выдзеліў 5 мільярдаў еўра на пераўзбраенне. Сродкі на падобным узроўні павінны пералічвацца ў фонд да 2027 года.
ЕС таксама прапануе Украіне супрацоўніцтва ў сферы разведкі ў барацьбе з кібератакамі і гібрыднай вайной, больш цесныя эканамічныя і гандлёвыя адносіны, а таксама падтрымку рэформаў на шляху ўступлення ў Еўрасаюз.

IAR/аз

Польшчa, Эстонія, Літвa і Латвія: «Усходні шчыт» павінен быць еўразвязаўскай ініцыятывай

27.06.2024 09:00
На саміце ў Бруселі лідары чатырох краін прадставяць асновы праекта ўзмацнення аховы мяжы ЕС з Расіяй і Беларуссю.