Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны абнавіў дадзеныя аб стратах Расіі ў вайне. За мінулыя суткі знішчана больш за 1 тыс. 70 чалавек асабовага складу.
Страты Расіі ў жывой сіле з пачатку ўварвання ва Украіну склалі больш за 541 тыс. 560 чалавек забітымі.
Украінцы таксама абнавілі страты расіян у тэхніцы і ўзбраенні. Так, з пачатку вайны знішчана, у прыватнасці, 8 тыс. 73 танкі, больш за 15 тыс. 500 бронемашын, больш за 14 тыс. 480 артылерыйскіх сістэм, 1 тыс. 109 РСЗА, 2 тыс. 331 крылатая ракета, 28 караблёў і катараў, адна падводная лодка, 360 самалётаў і 326 верталётаў.
вс