Беларуская Служба

Расія і Украіна абмяняліся палоннымі святарамі

30.06.2024 11:02
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі абвясціў, што два ўкраінскія грэка-каталіцкія святары, якія былі затрыманыя на акупаваных Расіяй тэрыторыях краіны, вярнуліся ва Украіну.
Ілюстрацыйны здымакhttps://t.me/V_Zelenskiy_official

Вызваленне святароў, затрыманых у лістападзе 2022 года, стала магчымым пры пасрэдніцтве Ватыкана.

Расія, у сваю чаргу, аб'явіла аб перадачы Маскве высокапастаўленага ўкраінскага праваслаўнага святара мітрапаліта Ёнатана і яшчэ двух святароў. Мітрапаліт быў прыгавораны да пяці гадоў турмы ва Украіне ў жніўні мінулага года за апраўданне расійскага ўварвання.

Зяленскі таксама заявіў, што на гэтым тыдні з палону былі вызваленыя 10 цывільных асоб і 90 вайскоўцаў. Усяго ва Украіну з расійскага палону ўжо вярнуліся 3310 чалавек.

Крыніца: Bild