Беларуская Служба

Сёння ў Запарожскай вобласці Украіны дзень жалобы

30.06.2024 13:12
У Запарожскай вобласці на паўднёвым усходзе Украіны сёння дзень жалобы пасля ўчорашняга абстрэлу Расіяй горада Вальнянск.
Варонка ад снарада на месцы падзення ракеты ў Вальнянску Запарожскай вобласці ў выніку расійскага абстрэлуEPA/KATERYNA KLOCHKO Dostawca: PAP/EPA.

Падчас абстрэлу загінулі сем чалавек, у тым ліку трое дзяцей. Пацярпеў 31 чалавек, у тым ліку 8 ​​дзяцей.

Кіраўнік мясцовай адміністрацыі паведаміў, што пашкоджаны аб'ект крытычнай інфраструктуры, крама і жылыя дамы.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што ўлады працягваюць рабіць усё магчымае, каб бараніць гарады ад расійскіх нападаў.

 

Адзін чалавек загінуў і пяцёра атрымалі раненні ў выніку расійскіх абстрэлаў у Херсонскай вобласці за апошнія суткі, паведаміў у нядзелю кіраўнік гэтага рэгіёну Аляксандр Пракудзін.

Губернатар паведаміў, што расійскія войскі абстралялі жылыя масівы ў Херсонскай вобласці, пашкоджаныя два шматкватэрныя жылыя дамы і 11 аднакватэрных дамоў.

ПР/РАР/юл