Беларуская Служба

Нідэрланды неўзабаве пачнуць пастаўкі ва Украіну F-16

02.07.2024 11:18
«Неабходныя дазволы на пастаўку самалётаў ва Украіну выдадзеныя», — паведаміў кіраўнік галандскага Міністэрства абароны.
Ілюстрацыйны здымакObraz WikiImages z Pixabay/CC0

Галандцы неўзабаве паставяць Украіне першыя з 24 абяцаных знішчальнікаў F-16, паведаміла ў панядзелак міністр абароны Нідэрландаў Кайса Олонгрэн.

«Неабходныя дазволы на пастаўку самалётаў ва Украіну выдадзеныя», — паведаміў кіраўнік Міністэрства абароны ў лісце да парламенту перад запланаванай на аўторак зменай ураду пасля шматмесячнага фармавання кааліцыі пасля леташніх выбараў.

Аднак з меркаванняў бяспекі Галандыя адмовілася паведаміць, колькі самалётаў будзе ўключана ў першую пастаўку, і, калі менавіта яны прыбудуць ва Украіну.

Як піша Reuters, Нідэрланды з'яўляюцца адной з рухаючых сіл міжнароднай кааліцыі, накіраванай на пастаўку Украіне самалётаў F-16 для ўзмацнення супрацьпаветранай абароны ад Расіі.

Урад Нідэрландаў раней даставіў самалёты F-16 у навучальны цэнтр у Румыніі, дзе ўкраінскія пілоты і наземны персанал вучацца лётаць і абслугоўваць іх ва ўмовах ваеннага часу.

PAP/юл