Белы дом раскрытыкаваў паездку прэмʼер-міністра Венгрыі Віктара Орбана ў Маскву.
Прадстаўніца Рады нацыянальнай бяспекі Белага дому Эдрыен Уотсан заявіла Польскаму радыё, што візіт «не будзе спрыяць міру і будзе контрпрадуктыўным для імкнення Украіны да суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці і незалежнасці».
Учора прэмʼер-міністр Венгрыі сустрэўся ў Маскве з Уладзімірам Пуціным. Свой візіт у расійскую сталіцу
Віктар Орбан назваў «мірнай місіяй». Раней, 2 ліпеня, венгерскі лідар наведаў Украіну. Украінскае МЗС падкрэсліла, што візіт Орбана не быў узгоднены з уладамі ў Кіеве.
IAR/аз