Расійскія войскі ўначы атакавалі Украіну з дапамогай беспілотнікаў. Украінскаму боку ўдалося збіць 24 з 27 БЛА, паведамілі ў ВПС Украіны. Беспілотнікі нанеслі ўдары па 12 рэгіёнах краіны.
Абʼектамі нападаў сталі, між іншым, абʼекты энергетычнай інфраструктуры ў Сумскай вобласці. Украінскі дзяржаператар паведаміў, што гэта стала прычынай адключэння электраэнергіі ў горадзе Сумы, і цяпер вядуцца работы па аднаўленні электразабеспячэння жыхароў.
Украінскія ўлады заявілі, што паведамленняў аб ахвярах або іншых буйных разбурэннях у выніку начных нападаў няма.
IAR/аз